Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апазыцыянэра арыштавалі за мітынг, якого яшчэ не было 12:46, 18/04/2006
Актывіста дэмакратычнага руху, кіраўніка гомельскага абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімера Кацору сёньня ўначы затрымалі ў Гомелі. Пакуль што спадар Кацура знаходзіцца ізалятары часовага ўтрыманьня і, як паведаміў “Радыё Свабода” адвакат палітыка Пётра Барысаў, яму інкрымінуецца арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу. Уладзімер Кацора сапраўды накіраваў заяўку ў Гомельскі гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзеньне мітынгу да 20 угодак чарнобыльскай трагедыі. Аднак меркаваны тэрмін быў пазначаны 25 красавіка, што наступіць толькі праз тыдзень. У мітінгу збіраецца прыняць ўдзел лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч.
Як лічаць гомельскія актывісты, апазыцыянэраў пачалі затрымліваць “прэвэнтыўна”, задоўга да плянаваных акцый.