Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узгадайце аб сумленьні і клятве Гіпакрата! 18:13, 18/04/2006
Да гэтага часу не вядома месца знаходжанне і прозьвішчы людзей, якія былі збітыя пад час разгону мірнага шэсця 25 сакавіка. Людзі ў белых халатах, пэўна, забыліся на клятву Гіпакрата. 26-га сакавіка пасля крывавага разгону мірнага шэсця сваякі і сябры пацярпелых, журналісты звярталіся ва ўсе бальніцы з просьбай пра інфармацыйную дапамогу пра зьбітых. Як толькі ў шпіталях даведваліся, што праваабаронцы і журналісты шукаюць дэманстрантаў, адразу ж супрацоўнікі апускалі вочы і нервова мармыталі, што нікога з "такіх" у іх няма і не было.
У прыёмным пакоі Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БСМП), Гарадской 4-ай клінічнай бальніцы, 9-ай клінічнай бальніцы, 5-ай, 2-ой і 1-ай бальніцах на запыт пра пацярпелых ў Дзень Волі адказвалі, што нікога з "такіх" у іх няма і не паступала, альбо бальніца "не располагает сведениями". Толькі праз інтэрнэт па лістах супрацоўнікаў бальніц (тых, у каго яшчэ засталося сумленне), мы даведваліся пра пацярпелых 25 сакавіка. Альбо па зваротах саміх пацярпелых, што, прачытаўшы інфармацыю ў інтэрнэце, звярталіся самі ў праваабарончыя цэнтры і распавядалі сваю гісторыю і страшныя дыягназы пасля збіцця.
Аднак шмат прозвішчаў зьбітых засталіся невядомымі, дагэтуль няма інфармацыі пра іх лёс і месцазнаходжанне. Па інфармацыі саміх пацярпелых, паступіўшых у той дзень з акцыі не фіксавалі, шмат каго забіралі супрацоўнікі міліцыі адразу пасля агляду доктара. І хаця людзям неабходная была шпіталізацыя, так званыя лекары здавалі збітых людзям у цывільным, што звозілі іх у невядомым накірунку.
Грамадзяне ў белых халатах, паважаныя дактары! Прачніцеся! Узгадайце клятву, якую вы прыносілі! Нельга здзекавацца так над сваім жа народам!