Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў папярэджаньне пракуратуры 13:44, 19/04/2006
17 красавіка праваабаронца Алесь Бяляцкі быў выкліканы ў пракуратуру Савецкага раёна, дзе атрымаў папярэджаньне па арт. 400 КК РБ – «заведама ілжывы данос». Папярэджаньне было вынесена ў сувязі з каментаром Алеся Бяляцкага сайту www.charter97.org пасьля гвалтоўнага разгону мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка. "Гэта яўная правакацыя ўладаў. Пра гэта яны заяўлялі яшчэ перад выбарами. Міністар унутраных справаў Навумаў на прэс-канферэнцыі казаў, што чакаюцца выбухі і ахвяры сярод удзельнікаў дэманстрацыі. Сёньня мы ўбачылі гэта. За ўсё, што адбылося сёньня, нясуць адказнасьць беларускія ўлады, і непасрэдна Лукашэнка разам са сваімі сілавікамі. Сёньня рэжым выкарыстаў беспрэцэдэнтную жорсткасьць у адносінах мірных людзей”, -- сказаў тады праваабаронца.
Варта нагадаць , што такое ж папярэджаньне было вынесена пракуратурай Савецкага раёна 12 красавіка вядомай праваабаронцы і намесьніку АГП Людміле Гразновай, таксама за каментар падзеяў Дня Волі прэс-цэнтру Хартыі’97.