Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У панядзелак, 17 красавіка, горацкі актывіст Эдуард Брокараў быў запрошаны ў мясцовы РАУС, дзе зь ім была праведзеная “прафіляктычная размова”. Супрацоўнікі міліцыі цікавіліся абставінамі ягонага затрыманьня на Кастрычніцкай плошчы падчас разгрому наметавага гарадку. Актывіст быў таксама папярэджаны аб недапушчэньні арганізацыі ў Горках нейкіх несанкцыянаваных мерапрыемстваў. Міліцыянты намагаліся даведацца, ці будзе нехта з горацкіх жыхароў удзельнічаць у “Чарнобыльскім шляхе” ў Менску 26-га красавіка.
Спадара Брокарава папрасілі “не схіляць” горацкіх жыхароў да ўдзелу ў гэтым мерапыемстве. Актывіст адказаў, што “Чарнобыльскі шлях” – гэта санкцыянаванае мерапрыемства і асабіста ён намераны ў ім удзельнічаць. Што да астатніх, то кожны чалавек мусіць вырашаць такія пытаньні самастойна, паведамляе www.belngo.info