Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч сустракаецца з кіраўніцтвам Нарвегіі 17:39, 19/04/2006
20 красавіка пачнецца двухдзённы рабочы візіт у Осла лідэра дэмакратычнай Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Беларускі палітык правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам краіны і выступіць на канферэнцыі, арганізаванай Нарвежскім Хельсінскім камітэтам.
У чацвер Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Енсам Сталтэнбергам і дзяржсакратаром Мортэнам Ветландам. Падчас сустрэчы будзе абмеркавана бягучая сітуацыя ў Беларусі і магчымая дапамога дэмакратычным сілам з боку Нарвегіі.
У праграме візіту таксама перамовы з кіраўніком Пастаяннага камітэта Парламента Нарвегіі па міжнародных справах Олафам Аксэлсэнам.
У другой палове дня Аляксандр Мілінкевіч выступіць з дакладам на канферэнцыі, арганізаванай Нарвежскім Хельсінскім камітэтам. Даклад будзе тычыцца бягучай сітуацыі ў Беларусі і магчымых сцэнароў найбліжэйшай будучыні Беларусі. Удзел у канферэнцыі з беларускага боку возьме таксама міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў.
21 красавіка адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з міністрам замежных спраў Нарвегіі Ёнасам Гахрам Сторам.