Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыя інтэрніруе апазыцыянераў напярэдадні Чарнобыльскага шляху 10:30, 19/04/2006
“Радыё Свабода” сьведчыць аб запалохваньні актывістаў грамадзка-палітычнага руху ў розных рэгіёнах Беларусі. Так у Бабруйску Дзяніс Шайко і Максім Буйніцкі афіцыйна папярэджаныя пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях апазыцыі. Капітан Малішэўскі змусіў іх падпісаць пратакол з адпаведнай фармулёўкай. На разьвітаньне, кажуць хлопцы, капітан папярэдзіў, што калі яны надумаюць наведаць Чарнобыльскі шлях, за Бабруйск яны не ад’едуць, а свае 15 сутак атрымаюць.
Актывістка Аб`яднанай грамадзянскай партыі Ірына Качарова ды былы палітвязень Жодзінскага СІЗА Алег Дзячкоў зьведалі ўвагу міліцыі ў Магілёве. Са словаў спадарыні Качаровай, старшы лейтэнант Лебедзеў спачатку па тэлефоне даводзіў незаконнасьць Чарнобыльскага шляху, а потым тое ж намагаўся зрабіць у ейнай кватэры. Алега Дзячкова міліцыянт Валеры Гоманаў не засьпеў дома і сваё папярэджаньне наконт удзелу ў Чарнобыльскім шляху зрабіў ягонай маці. "Мой сын не злачынец, каб яго пільнаваць", — адказала тая. Пакінуўшы свае каардынаты, госьць сышоў.
У Дрыбіне сьведкам да намесьніка начальніка РАУС быў выкліканы Андрэй Юркоў. Зь ягоных словаў, ён адмовіўся што-кольвек падпісаць, але вымушаны быў удзельнічаць у прафіляктычнай гутарцы. Пры канцы сустрэчы спадару Юркову паведамілі, што з прычыны 15-сутачнага зьняволеньня ягоны дазвол на захаваньне паляўнічай зброі скасоўваецца й ён мае тэрмінова яе альбо прадаць, альбо здаць у міліцыю.