Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чарнобыль для беларусаў быў і ёсьць палітычным пытаньнем
15:09, 19/04/2006

Чарнобыльскае пытаньне для Беларусі – пытаньне збольшага палітычнае, бо ў вырашэньні яго ў вялікай ступені праяўляецца стаўленьне ўлады да народу. Чарнобыльская праблема ўпершыню і была паднятая беларускім народам, які хацеў, каб кіраўніцтва не хавала ад яго праўду пра наступствы катастрофы, а праз узаемнае паразуменьне прыйшло да аптымальных шляхоў вырашэньня праблемы, паведамляе сайт Партыі БНФ (www.pbnf.org).

Упершыню Партыя БНФ зладзіла Гадзіну Смутку, прысьвечаную чарнобыльскай праблеме, 26 красавіка 1989. Тысячы людзей выйшлі на плошчу Незалежнасьці і запалілі сьвечкі ў памяць тых, хто стаўся ахвяраю здарэньня. А ў верасьні 1989 году адбыўся Чарнобыльскі шлях, арганізатарам якога таксама стала Партыя БНФ, да якой далучыліся шматлікія іншыя арганізацыі.

Яшчэ да ўзьнікненьня БНФ у траўні 1988 году Канфэдэрацыяй беларускіх суполак была арганізаваная незалежная навуковая экалягічная экспэдыцыя “Прыпяць-88”, галоўнай мэтай якой было разабрацца, што адбываецца на забруджаных тэрыторыях, і прыцягнуць увагу да наступстваў катастрофы.

25-26 лістапада 1989 году Чарнобыльская асамблея народаў прызнала ўладу СССР і БССР вінаватай перад беларускім народам. Дарэчы, Расея як спадкаемца СССР нясе асаблівую адказнасьць за наступствы катастрофы, бо хмары, якія накіроўваліся на Маскву, былі апрацаваныя з самалётаў, і радыеактыўны дождж выпаў на тэрыторыі Беларусі.

Неўзабаве пачалася распрацоўка альтэрнатыўнай праграмы пераадоленьня наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Партыя БНФ выступіла катэгарычна супраць афіцыйнай савецкай 35-бэрнай канцэпцыі (пакідаць людзей жыць там, дзе забруджаньне не перавышае 35 бэраў). Сусьветная навуковая супольнасьць былі цалкам салідарныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

У 1990 годзе пад ціскам БНФ была ўрэшце прынятая канцэпцыя адсяленьня, радыяцыйнага кантролю, спэцыяльнага харчаваньня для тых людзей, адсяліць якіх немагчыма. На жаль, з прыходам да ўлады А.Лукашэнкі праграма пачала згортвацца, быў узяты курс на “адраджэньне жыцьця на забруджаных тэрыторыях”. Пачалі зьмяняць нарматывы, якія дзейнічалі ў пачатку 90-х гадоў, хаваць праўду пра працэнт захворваньняў, у тым ліку на рак шчытападобнай залозы.

"А.Лукашэнка спыніў перасяленьне людзей з забруджаных тэрыторыяў. А яго дэманстратыўныя штогадовыя паездкі ў чарнобыльскую зону сьведчаць толькі пра жаданьне ўлады замацаваць там людзей, паказаць, што там можна жыць, - кажа старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. - Мы ня ведаем, колькі прадуктаў, што мы набываем у крамах, вырабленыя на забруджаных тэрыторыях. А ўлада ў традыцыях экстэнсіўнага разьвіцьця імкнецца выкарыстоўваць усе пашы для славутага валу, каб як мага больш прадукцыі было выпушчана, каб было чым хваліцца. Здароўе ж людзей яе не хвалюе. Нездарма ствараюцца абмежаваньні на гуманітарную дапамогу з-за мяжы й на аздараўленчыя выезды дзяцей."

У Чарнобыльскім пытаньні паміж грамадзтвам і ўладаю сёньня кансэнсусу няма, таму пытаньне гэтае застаецца палітычным. "Мы выйдзем на Чарнобыльскі шлях пад палітычнымі лёзунгамі “Свабода. Праўда. Справядлівасьць”, бо мы хочам праўды аб наступствах катастрофы, справядлівасьці для пацярпелых і тых, хто застаўся жыць у небясьпечных вёсках і гарадах, і свабоды для ўсіх грамадзянаў Беларусі", - так адказвае Вінцук Вячорка тым, хто лічыць, што праблема Чарнобылю -- непалітычная.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: