|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Кіраўніцтва Нарвегіі сустракаецца з Аляксандрам Мілінкевічам 14:33, 20/04/2006
- Прэм’ер-міністр даў адназначную і вельмі жорсткую ацэнку сітуацыі ў Беларусі. Было заяўлена, што да таго часу пакуль Беларусь не вернецца на шлях дэмакратызацыі, развіццё сітуацыі ў нашай краіне будзе знаходзіцца пад пільным наглядам ўрада Нарвегіі. Кіраўніцтва гэтай краіны заявіла пра безумоўную падтрымку дэмакратычных сілаў у Беларусі - сказаў пасля сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч сайту milinkevich.org. Падчас сустрэчы было адзначана тое, што ўрад Нарвегіі гатовы аказваць эканамічную дапамогу грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Аляксандр Мілінкевіч таксама звярнуўся да кіраўніцтва Нарвегіі з просьбай зрабіць усемагчымыя захады па вызваленні з-за кратаў былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна і ўсіх беларускіх палітзняволеных, а таксама аказаць падтрымку пацярпелым ад рэпрэсій. Нарвежскі бок выказаў таксама меркаванне, што Расія павінна прадэманстраваць сваю прыхільнасць дэмакратычным каштоўнасцям і далучыцца да ацэнкі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія даў Еўрасаюз. - Я магу толькі пазітыўна ацаніць той факт, што колькасць краін, якія не толькі хочуць, але і гатовыя рэальна садзейнічаць вяртанню ў Беларусь дэмакратыі павялічваецца, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, гаворачы пра першыя вынікі візіта ў Нарвегію. Сёння ў праграме візіту Аляксандра Мілінкевіча таксама перамовы з кіраўніком Пастаяннага камітэта Парламента Нарвегіі па міжнародных справах Олафам Аксэлсэнам. Аляксандр Мілінкевіч выступіць таксама з дакладам на канферэнцыі, арганізаванай Нарвежскім Хельсінскім камітэтам. Даклад будзе тычыцца бягучай сітуацыі ў Беларусі і магчымых сцэнароў найбліжэйшай будучыні Беларусі. Удзел у канферэнцыі з беларускага боку возьме таксама міжнародны каардынатар Хартыі`97 Андрэй Саннікаў. 21 красавіка адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з міністрам замежных спраў Нарвегіі Ёнасам Гахрам Сторам. Візіт лідэра дэмакратычнай Беларусі Аляксандра Мілінкевіча выклікаў зацікаўленасць нарвежскіх і скандынаўскіх мас-медыяў. Фота yahoo.com
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|