Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паліна Смолава будзе ўключана ў спіс асобаў, супраць якіх будуць ужытыя санкцыі Еўразвязу
16:12, 20/04/2006

Удзельніца пераважнай большасці канцэртаў "За Беларусь", моцная прыхільніца палітыкі Аляксандра Лукашэнкі і ўдзельніца Еўравізіі 2006 спявачка Паліна Смолава будзе ўключана ў спіс асобаў, супраць якіх будуць ужытыя санкцыі Еўразвязу. Гэтак вырашыла 20 красавіка грамадская камісія па стварэнні вышэйназванага спісу, паведаміла прэс-служба лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Яшчэ месяц назад абмяркоўвалася пытанне, ці варта ўжываць санкцыі супраць удзельнікаў канцэртаў "За Беларусь". Спыніліся на тым, што ў спіс трапяць тыя, хто ў час ці па-за выступам адкрыта агітаваў "за бацьку". Дадатковай нагодай для ўжывання супраць Смолавай санкцыяў стала палоснае інтэрв`ю са спявачкай у "Беларускай газеце" за 17 красавіка. У гэтым матэрыяле артыстка фактычна агітавала за Лукашэнку і яго аўтарытарную палітыку.

Калі новыя спісы будуць зацверджаныя на працягу аднаго-двух месяцаў, Паліна Смолава рызыкуе не трапіць на фестываль "Еўравізія 2006", які праходзіць сёлета ў Грэцыі. У такім выпадку ёй будзе проста адмоўлена у атрыманні візы.

Сярод іншых вядомых артыстаў у спіс будуць уключаны Міхаіл Фінберг (член Савета Рэспублікі і дырыжор Нацыянальнага аркестра), Анатоль Ярмоленка (за незаконную агітацыю і за стварэнне песні "За Бацьку", якая фактычна культывуе Лукашэнку), некаторыя іншыя вядомыя музыкі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: