Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юрась Чавусаў: «Таварыскія суды – вяртаньне мэтадаў сталіншчыны»
10:55, 20/04/2006

У Беларусі спрабуюць адрадзіць таварыскія суды. Спроба правядзеньня першага зь іх адбылася ўчора ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, на факультэце турызму, пад кіраўніцтвам дэкана факультэту Мікалая Кабушкіна. Судзілі студэнтку чацьвертага курсу Тацяну Дзядок – судзілі пасьля адбыцьця ёю 10-суткавага адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкім пляцы.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што юрыдычных прэтэнзіяў да Тацяны паводле беларускага заканадаўства быць не павінна:

“33-ці артыкул канстытуцыі Беларусі пакуль што па-ранейшаму гарантуе нам свабоду перакананьняў, меркаваньняў і поглядаў. Адпаведна той самы артыкул гарантуе нам, што ніхто ня можа прымусіць нас адмовіцца ад нашых поглядаў, перакананьняў і меркаваньняў. Тацяна панесла адміністрацыйную адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам, рэктар ці дэкан могуць у межах сваіх паўнамоцтваў накласьці нейкія дысцыплінарныя спагнаньні. Але прымушаць чалавека каяцца публічна перад групай... Я лічу гэта незаконным”, -- заявіў Стэфановіч “Радыё Свабода”.

Палітоляг, юрыст Юрась Чавусаў мяркуе, што прыватны выпадак з Тацянай Дзядок – гэта толькі частка вялікай і шырокай тэндэнцыі.

“Якім чынам яны ладзілі гэтую працэдуру сходу? Тут ёсьць прыкметы злачынства: самаўпраўства факультэту – прысвойваньне адміністрацыяй унівэрсытэту паўнамоцтваў судовага органу. Гэта рэцыдыў часу сталіншчыны. Сыстэма адукацыі ў нас створаная на ўзор таталітарных дзяржаў, таму яна вельмі лёгка, на роўні інстынктаў, прыгадвае ўсе таталітарныя мэтады ўціску. Спачатку – ідэалёгія. Потым – яшчэ больш ідэалёгіі. Цяпер – таварыскія суды”, -- сказааў Чавусаў “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: