Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч сустрэўся з нарвэскімі міністрамі
16:07, 21/04/2006

Лідэр аб’яднанай беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, які другі дзень знаходзіцца ў Осьлё, сёньня абмяркоўваў сытуацыю ў Беларусі з нарвэскімі міністрамі. Ён сустрэўся зь міністрам замежных справаў Ёнасам Гахрам Сторам і зь міністрам у справах разьвіцьцёвых краінаў Юнасам Карсторэ.

Паводле спадара Мілінкевіча, у перамовах абмеркавалі дапамогу прадстаўнікам дэмакратычных сілаў Беларусі, што пацярпелі ад рэжыму падчас і пасьля выбарчай кампаніі.

Аляксандар Мілінкевіч у тэлефоннай размове з “Радыё Свабода” адразу падкрэсьліў, што весьці перамовы з высокімі афіцыйнымі асобамі было надзвычай лёгка:

“Поўнае ўзаемапаразуменьне, таму што яны выдатна паінфармаваныя (праз Інтэрнэт, мэдыі, справаздачы) пра тое, што робіцца ў Беларусі. Таму размова ішла не аб сытуацыі — яна для іх адназначная, а пра тое, як дэмакратычны сьвет можа нам дапамагаць”.

Падчас гэтых гутарак спадар Мілінкевіч засяродзіў увагу на тым, што цяпер для беларускіх дэмакратычных сілаў надзвычай важна канкрэтна дапамагчы кожнаму, хто трапіў пад рэпрэсіі ўладаў.

“Гэта і студэнты, якіх адлічаюць, і звольненыя з працы. Трэба мець фонд, каб хоць неяк кампэнсаваць ім тое, што іх звольнілі. Яны ж бяз сродкаў засталіся. І такіх людзей у Беларусі шмат. Цяпер пачаліся звальненьні бацькоў студэнтаў, якія былі на плошчы. У малых мястэчках выкідаюць з працы распаўсюднікаў агітацыйных матэрыялаў. Ім трэба аказваць дапамогу. Гэта справа гонару для нас”, -- сказаў Мілінкевіч.

Канкрэтная стратэгія супрацоўніцтва паміж нарвэскімі грамадзкімі арганізацыямі й дэмакратычнымі беларускімі суполкамі абмяркоўвалася сёньня ў другой палове дня, распавядае спадар Мілінкевіч:

“У Нарвэгіі ёсьць досьвед. Яна адной зь першых нас падтрымлівала, асбаліва ў галіне правоў чалавека. Вельмі многія выдатна ведаюць сытуацыю на Беларусі. Таму гэта нецяжка зрабіць. І мы падрыхтуем плян нашага супрацоўніцтва”, -- сказаў Мілінкевіч.

Прадстаўніца Нарвэскага Хэльсынскага камітэту спадарыня Ліндэман, якая дапамагала ў арганізацыі візыту Аляксандра Мілінкевіча, паведаміла сёньня “Радыё Свабода”, што гэты візыт вельмі шырока асьвятляюць нарвэскія мэдыі.

Учора, сустракаючыся з Аляксандрам Мілінкевічам, прэм’ер-міністар Нарвэгіі Енс Сталтэнбэрг даў жорсткую ацэнку прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Ён заявіў, што Нарвэгія не прызнае вынікаў выбараў у Беларусі й ня лічыць Аляксандра Лукашэнку легітымна абраным прэзыдэнтам. Прэм’ер-міністар сказаў таксама, што ўрад Нарвэгіі мае намер падтрымліваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі й судзейнічаць вяртаньню дэмакратыі ў Беларусь.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: