Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гарадзенскія вэтэраны – за свабоду! 10:33, 21/04/2006
Актывісты гарадзенскага гарадзкога грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў вайны і працы, якое ўзначальвае Мікалай Мельнікаў, зьвярнуліся да вэтэранаў вобласьці са зваротам, у якім заклікаюць падтрымаць ініцыятыву аб стварэньні шырокага грамадзянскага руху за свабоду, праўду і справядлівасьць. Як вядома, з падобнай заявай выступіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.
У звароце гарадзенскія ветэраны падкрэсьліваюць, што такі рух неабходны для супраціву дыктатуры, гвалту і хлусьні, якія пануюць у сучаснай Беларусі. “Калі мы будзем разам – мы пераможам!”—перакананыя гарадзенскія ветэраны, паведамляе www.belngo.info.