Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бабруйская міліцыя пагражае падкласці фугас у машыну маладзёвага актывіста Дзяніса Буйніцкага, які зьбіраецца ехаць у Менск на Кастрычніцкую плошчу 26 красавіка. Нагадаем, Буйніцкі - адзны, хто пасьля разгону намётавага мястэчка падчас адбыцьця пакарання ў Жодзіна галадаваў дзесяць дзён, два з якіх - у сухую.
"Мяне прывезлі да загадчыка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Бабруйскага ГАУСа капітана Малішэўскага. Міліцыянт паведаміў пра паперу з аблвыканкама і прынёс пратакол, "аб офіцыйнай перасьцярозе, аб недапушчэньні антыграмадзкіх паводзін і ўдзелу ў незаконных сходах, мітынгах і шэсьцях", у тым ліку 26-га красавіка", -- расказаў Дзяніс прэсавай службе “Маладога Фронту”.
Прычыны вынясення перасцярогі хлопцам не тлумачылі, але загадалі ў ёй распісацца. Супрацоўнікі ГАУСа заявілі, што ведаюць пра пляны маладафронтаўцаў і маюць намер закласьці фугас у транспартны сродак, на якім актывісты Маладога Фронту зьбіраюцца ехаць у Менск. Пасьля гэтага актывістаў адпусьцілі.