Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Азаронка не пусьцілі ў Гішпанію
11:09, 24/04/2006

Як стала вядома “Нашай Ніве” з крыніцаў у пасольстве адной з эўрапейскіх краінаў, намесьніку кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юр’ю Азаронку было адмоўлена ў візе для наведваньня Гішпаніі. Пра візу ён хадайнічаў у пасольстве Францыі, што прадстаўляе гішпанскія інтарэсы.

У адрозьненьне ад свайго шэфа А.Зімоўскага, аўтар прапагандысцкіх тэлефільмаў ня трапіў у “сьпіс-31”. Гэта адбылося таму, што эўрапейцы вырашылі абмежаваць сьпіс пэўным лікам, і ўсе туды не зьмясьціліся.

Як сказаў адзін эўрапейскі дыплямат, “ніякія Зімоўскі і Азаронак не журналісты. Гэта прапагандысты, якія самі ведаюць, што хлусяць, таму хай не разьлічваюць, што да іх будуць ставіцца як да журналістаў”.

Нам таксама стала вядома, што чуткі, нібыта Зімоўскі атрымаў кіпрскую візу і адпачываў на востраве, не адпавядаюць рэчаіснасьці. Натомест адмова Канады прыняць для дазапраўкі самалёт Сідорскага, што кіраваўся на Кубу, праз наяўнасьць на борце Праляскоўскага й Зімоўскага, – факт.

Больш за тое, як нам стала вядома, у Азаронка таксама “няшмат шанцаў” атрымаць візу Грэцыі, якую ён просіць цяпер. Так што Азаронку ня ўдасца пагрэцца на ласкавым грэцкім сонейку, як не ўдалося на гішпанскім.

Гэта азначае, што сьпіс асобаў, якім рэальна забаронены ўезд у Эўропу, значна шырэйшы, чым фармальна абвешчаны.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: