Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Магілёве арыштаваны на 10 сутак актывіст апазыцыі
19:49, 24/04/2006

Намесьнік магілёўскай гарадзкой суполкі партыі БНФ, былы вязень турмы на Акрэсьціна Зьміцер Салаўёў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў пятніцу, паведамляе радыё “Свабода”. Паводле пратаколу, ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў банкаўскім цэнтры, размахваў рукамі і не падпарадкоўваўся заўвагам міліцыянтаў. Двое сутак Зьміцер Салаўёў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. На знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку. Праваабаронцы звязваюць арышт Салаўёва з Чарнобыльскім Шляхам, які мае адбыцца 26 красавіка. Відавочна, што ўлады збіраюцца інтэрнаваць актыўных апазыянераў напярэдадні акцыі.

Паводле Ўладзімера Краўчанкі, абаронцы інтарэсаў Салаўёва, судзьдзя Андрэй Юрчанка пры вынясеньні прысуду абапіраўся толькі на сьведчаньні міліцыянтаў. Ён адмовіўся выклікаць супрацоўнікаў банка і сувязістаў, якія былі сьведкамі затрыманьня.

Міліцыянты, сяржант Таранаў ды старшы прапаршчык Рыбакоў, у сваіх паказаньнях паўтарылі факты, выкладзеныя ў пратаколе. Сп. Юрчанка вынес прысуд без абвяшчэньня перапынку.

У судзе Зьміцер Салаўёў заявіў, што будзе працягваць галадоўку пратэсту.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: