Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Польшчы пачалася акцыя «Свабоду Мікіту Сасіму»
14:58, 24/04/2006

Польскі “Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” пачаў акцыю “Свабоду Мікіту Сасіму”, якая палягае ў высылцы як мага большай колькасьці лістоў зьняволенаму маладзёваму актывісту, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыцца, што Мікіта Сасім, які ў часе акцыі пратэсту замест адабранага ў яго міліцыянтамі бел-чырвога-белага сьцягу ўзьняў над галавой джынсавую кашулю – а джынс цяпер стаў сымбалем супраціву рэжыму Лукашэнкі – плаціць за гэта вялікую цану.

“Яго моцна зьбілі супрацоўнікі АМОНу, так што Мікіта патрапіў у шпіталь... а цяпер за апазыцыйную дзейнасьць яму пагражае да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня – хаця фармальна абвінавачаньні іншыя. Мы ведаем, што ў гэтай цяжкай для яго сытуацыі любая падтрымка звонку дадае сілаў і можа падтрымаць дух”, – адзначаецца ў заяве з заклікам пісаць лісты да Мікіты ў Баранавіцкае СІЗА.

Паводле намесьніка старшыні “Зьвязу” Віталя Лоцманава, такая акцыя можа быць эфэктыўнай.

“Мы хочам, каб улады адчулі ўціск. Такія акцыі маюць сэнс – гэта вядома з досьведу “Салідарнасьці”, калі палітвязьняў завальвалі вялізнай колькасьцю лістоў з Захаду. Часам улады альбо злагоджвалі ім умовы, альбо ўвогуле выпускалі з турмаў”, -- сказаў Лоцманаў.

Лісты ў СІЗА, дзе знаходзіцца Мікіта Сасім – гэта не адзіная акцыя ў справе вызваленьня актывіста. Пра іншыя акцыі прадстаўнікі Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі, аднак, пакуль не гавораць.

“Будуць, канешне яшчэ іншыя акцыі, але пра іх казаць пакуль заўчасна – не надышоў пакуль момант на чарговы этап акцыяў у справе Мікіты”, -- сказаў Лоцманаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: