Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Страціў працу яшчэ адзін удзельнік намётавага гарадка
16:56, 24/04/2006

У Светлагорску (Гомельская вобласць) звольнены з працы яшчэ адзін грамадскі актывіст. За апошні месяц гэта ужо другі выпадак у горадзе, калі чалавек страчвае працу ў сувязі з удзелам у якіх-небудзь акцыях у перыяд выбараў, паведамляе прэс-служба лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

20-гадовы Андрэй Музычэнка працаваў на Светлагорскім раённым вузле электрычнай сувязі вучням электраманцёра. Ён папрасіў водпуск на 15 дзён без захавання заробку. Заяву на водпуск прыняў яго непасрэдны кіраўнік – начальнік участка, які сказаў Андрэю, што хлопец можа выпраўляцца ў водпуск.

“Праз некалькі дзён мне затэлефанаваў дырэктар вузла электрасувязі – Аляксандр Балянкоў. З яго словаў я зразумеў: на працу мне лепш не вяртацца, бо з-за мяне будуць праблемы і ў іншых работнікаў. Таму я вымушаны быў напісаць заяву аб звальненні. Пасля я даведаўся, што з маім кіраўніцтвам пра мяне гутарылі супрацоунікі КДБ. Я лічу, што патрабаванне звольніцца было наступствам гэтай гутаркі” – расказаў Андрэй.

За удзел у акцыях салідарнасці 16 дня кожнага месяцу на вуліцах Светлагорску Андрэй узімку дастаўляўся ў міліцыю. 24 сакавіка яго арыштавалі ў Менску на 15 сутак за тое, што удзельнічаў у намётавым гарадку на цэнтральнай плошчы. Андрэй увесь час бярэ удзел у розных грамадскіх справах - напрыклад, з’яўляецца старшынём адной з моладзевах суполак ТБМ.

Па словах Андрэя, рэпрэсіі уладаў, якія накіраваныя супраць актыўнай моладзі, падштурхоўваюць маладых людзей да радыкальных дзеянняў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: