Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Лукашэнка – частка Расеі»
13:26, 24/04/2006

Напрыканцы мінулага тыдня Дзяржаўная Дума Расеі прыняла заяву “Пра недапушчальнасьць умяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі”. “Радыё Свабода” пацікавілася ў мінакоў на вуліцах Менску – як яны ставяцца да абароны Расеяй Аляксандра Лукашэнкі і трох дзесяткаў чыноўнікаў, адносна якіх Эўразьвяз увёў візавыя санкцыі.

Суразмоўцы “Свабоды” адзначалі наўпроставую сувязь паміж заявай Дзярждумы Расеі, ейнымі геапалітычнымі інтарэсамі і асобаю Аляксандра Лукашэнка. Маўляў, “рука руку мые”.

(Спадар: ) “Расея мае права выказаць сваё меркаваньне... Але, зь іншага боку, Расея і так занадта шмат умешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі... Гэткі шэры кардынал, які нябачна кіруе і дапамагае Лукашэнку. У дадзеным выпадку слушныя санкцыі Эўразьвязу – бо гэткім чынам ён спрабуе абараніць насельніцтва Беларусі ад праяваў таталітарнага рэжыму.”

(Спадар: ) “Гэта зусім не зьдзіўляе. І гэта чарговая ілюстрацыя сапраўднага стаўленьня кіраўніцтва Расеі да таго, што адбываецца на Беларусі і вакол Беларусі”.

(Спадарыня: ) “Яны падтрымліваюць уладу Беларусі толькі ў сваіх уласных мэркантыльных інтарэсах.”

(Спадар: ) “Тое, што Лукашэнка апошнім часам выходзіць з-пад кантролю Расеі – гэта сьмешна. Ня можа выйсьці з-пад кантролю арганізма сэрца. Лукашэнка – частка Расеі. Паводле сваёй сьвядомасьці і паводле сваёй палітыкі.”

(Спадарыня: ) “Калі Расея лічыць, што ў Беларусі ўсё законна і ўсё нармальна, то яна мае права падтрымліваць прымаць дэлегацыі і працягваць стасункі. Але складваецца ўражаньне, што рука руку мые.”

(Спадарыня: ) “Расею нельга апраўдаць!”

(Спадар: ) “Яны маюць права рабіць якія заўгодна заўвагі, бо гэта іх канстытуцыйнае права.”

Некаторыя з рэспандэнтаў Свабоды падкрэсьлівалі, што заява Расеі – частка яе спрадвечнай палітычнай стратэгіі.

(Спадар: ) “Гэта яшчэ раз вызначае Расею як гэткага двухгаловага арла, які з аднаго боку глядзіць у бок дэмакратыі, а зь іншага боку – падтрымлівае шматлікія дыктатуры і рэжымы – прыкладам, Хамаз... Куба... Расея – гэта Расея. Мала што зьмянілася ў ейных інтарэсах і мэтадах з часоў Савецкага Саюза.

(Спадар: ) “Для расейскай дзяржаўнай сыстэмы ўтрымаць у арбіце свайго ўплыву Беларусь - гэта стратэгічная задача, якая сфармавалася яшчэ ў 17-м стагодзьдзі. І дагэтуль яна ня страціла актуальнасьці для расейскіх афіцыйных колаў. І ўсё, што адбываецца супраць гэтай заганнай традыцыі, выклікае абурэньне ў расейскіх афіцыйных уладаў.“


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: