Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Перад Чарнобыльскім Шляхам Паўла Севярынца зноў возьмуць пад варту 12:06, 24/04/2006
Палітвязень Павал Севярынец больш як восем месяцаў знаходзіцца на “хіміі” ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, куды яго саслалі за арганізацыю вулічных пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў. Як стала вядома “Радыё Свабода”, 25 і 26 красавіка ён ізноў будзе ўзяты пад варту і мусіць пастаянна знаходзіцца ў пакоі спэцінтэрнату.
Адбыўшы траціну тэрміну, асуджаныя да абмежаваньня волі, калі яны не парушалі рэжыму, накіроўваюцца на выпраўленчыя працы па месцы жыхарства. Севярынец, які асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі, траціну тэрміну адбыў, і зьбіраўся падаваць заяву з просьбаю аб пераводзе яго ў Віцебск, але адміністрацыя спэцкамэндатуры паведаміла, што заява ягоная разглядацца ня будзе, і ён мусіць адбываць пакараньне там, дзе загадаюць.