Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Арыштаваным жанчынам пагражалі згвалтаваньнем»
10:16, 25/04/2006

Так называецца справаздача Міжнароднага таварыства правоў чалавека (IGFM) у Франкфурце на Майне, якая зьявілася ў шэрагу нямецкіх мэдыяў і ўтрымлівае шматлікія факты парушэньня правоў жанчын у часе і пасьля ліквідацыі намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Як паведамляе «Радыё Свабода», справаздача, якую падрыхтавала Міжнароднае таварыства правоў чалавека, утрымлівае некалькі падрабязных паведамленьняў пацярпелых беларускіх жанчын, а таксама абагульненыя фрагмэнты паказаньняў дзясяткаў вязьніц з турмы на Акрэсьціна. Як гаворыцца ў справаздачы, гэта сьведчаньні «брутальнай зьнявагі правоў жанчыны ў Беларусі».

Вось патаемна перададзеная на волю запіска адной арыштаванай месяц таму дзяўчыны:

«Нам далі пяць хвілінаў, каб пакінуць намётавы лягер, але не прайшло і адной хвіліны, як людзі, апранутыя ў чорнае, кінуліся на нас. Некаторых дзяўчат цягнулі за валасы да машынаў. Адна жанчына ўзяла мэгафон і папрасіла, каб нас не чапалі, паколькі гэта мірная акцыя. Аднак пасьля яе зваротаў міліцыянты сталі яшчэ больш агрэсіўнымі».

Супрацоўнік Міжнароднага таварыства правоў чалавека Ёганэс Фрызэн у размове з «Радыё Свабода» зьвяртае ўвагу і на іншыя акалічнасьці ў часе арышту беларускіх жанчын на Кастрычніцкай плошчы.

«Асноўнае– гэта пагрозы згвалтаваньнем з боку ці то АМОНу, ці то міліцыі на этапе, у грузавіку... Пасьля таго, як іх загрузілі ў грузавікі, то амонаўцы пагражалі ім згвалтаваньнем. Наколькі сур’ёзнай была пагроза – пытаньне іншае. Гэта магла быць страшылка, каб псыхалягічна зламаць дзяўчат», -- кажа праваабаронца.

У справаздачы таксама гаворыцца і пра працэдуру распрананьня на Акрэсьціна, якую праходзілі жанчыны. У часе яе некаторыя зь іх нават гублялі прытомнасьць – настолькі зьняважліва супрацоўнікі турмы абыходзіліся зь імі пад час асабістага дагляду.

«Працэдура распрананьня заўсёды зьневажальная. Я нават ня ведаю, хто прысутнічаў пры ёй міліцыянты– жанчыны ці мужчыны, аднак улічваючы тое, што ўсіх узялі агулам і абшуквалі, распраналі... Не магу выключыць таго, што і мужчыны-міліцыянты таксама прысутнічалі», -- кажа Ёганэс Фрызэн.

Як вынікае са справаздачы, у турме на Акрэсьціна цалкам ігнаруюцца спэцыфічныя асаблівасьці жаночага арганізму, у тым ліку наяўнасьць жаночых месячных цыкляў. Гігіенічныя ўмовы ў беларускіх турмах – недапушчальныя, сьведчаць прадстаўнікі Міжнароднага таварыства правоў чалавека.

Арганізацыя лічыць неабходным, каб пра гэтую сытуацыю з правамі беларускіх жанчын у зьняволеньні даведаліся як мага болей людзей.

«Акрамя інтэрнэту, акрамя нашай старонкі гэта ўжо разышлося па ўсіх СМІ Нямеччыны, газэтах, радыё і тэлебачаньні. У Менск мы гэта не дасылаем, таму што я ня думаю, што гэта будзе мець нейкі сэнс. Гэта праігнаруюць, як праігнаравалі ўсё дагэтуль. Тое, што мы зрабілі, гэта спроба абудзіць нямецкую і міжнародную грамадзкасьць», -- гаворыць Ёган Фрызэн.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: