Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Студэнтаў БДУ 26 красавіка звозяць з Мінска 13:39, 25/04/2006
Студэнтаў факультэту тэалогіі Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта 26 красавіка пасля заняткаў вязуць саджаць дрэвы ў Салігорск.
Шмат студэнтаў гэтага факультэту былі затрыманыя падчас акцыяў пратэста на Кастрычніцкай плошчы і атрымалі арышты. Адзін з іх, Віталь Анушкевіч, быў адлічаны з універсітэту. Іншых выклікаюць да кіраўніцтва факультэту і прымушаюць пісаць распіскі аб тым, што яны не будуць удзельнічаць у акцыях апазіцыі, паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 у Камітэце ў абарону рэпрэсаваных .