Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Медыцынскую дапамогу пацярпелым падчас мітынгаў прапанавала Нямеччына 13:39, 25/04/2006
Нямецка-беларускае таварыства прапанавала Камітэту ў абарону рэпрэсаваных знайсці месцы для лячэння, абследавання і рэабілітацыі ў клініках Нямеччыны для людзей, якія пацярпелі падчас мітынгаў і арыштаў і маюць праблемы са здароўем. Камітэт склаў спіс з першых 12 кандыдатаў, якія атрымалі траўмы і маюць праблемы са здароўем. Камітэт просіць усіх людзей, якія былі збітыя падчас мітынгаў альбо патрабуюць іншую медычную дапамогу, звяртацца ў камітэт. Тэл. (017) 233 4005, plosca2006@yahoo.com