Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімер Кацора пачаў галадоўку пратэсту
13:04, 25/04/2006

Уладзімер Кацора – намесьнік старшыні Гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб`яднаньня “Прававая ініцыятыва” – знаходзячыся пад арыштам, абвесьціў галадоўку. Аб гэтым 24 красавіка belngo.info паведаміў сябра гомельскага Фонду імя Лява Сапегі Васіль Палякоў.

У.Кацора пачаў галадоўку 18 красавіка, калі быў зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня Упраўленьня ўнутраных справаў Гомельскай вобласьці (г. Гомель, на Міжгародняй вуліцы, 26). У заяве начальніку ізалятару ён напісаў, што лічыць свой арышт незаконным, і пачынае галадоўку на знак пратэсту. Супрацоўнікі ізалятару паказалі заяву сябрам Уладзімера падчас прыёму перадачы для арыштаванага.

У.Кацора рыхтаваў мітынг ў Гомелі да 20-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 18 красавіка яго затрымала міліцыя. Грамадзкага актывіста абвінавацілі ў тым, што ўлёткі з запрашэньнем на мітынг распаўсюджваліся да таго, як улады далі адказ на заяву аб правядзеньні масавага мерапрыемства. У судзе гэтага ж раёну суддзя Віталь Козыраў пастанавіў арыштаваць сп.Кацору на 10 сутак. А 20 красавіка выканкам Гомельскай вобласьці адмовіў у дазволе на правядзеньне мітынгу. Цяпер у Гомелі распаўсюджваюцца ўлёткі, у якіх тлумачыцца, што мітынг не адбудзецца з-за забароны ўладаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: