Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Навошта трымаць назіральнікаў у ізалятары КДБ?
17:21, 25/04/2006

24 красавіка адвакат Валянціна Шаханцова, якая абараняе лідэра арганізацыі "Партнёрства" Мікалая Астрэйку, накіравала ў суд скаргу на пастанову сьледчага, які працягнуў яшчэ на два месяцы утрыманьне яе падабароннага пад вартай. Паводле адваката Валянціны Шаханцовай, далей трымаць пад вартай актывістаў "Партнёрства" ў сьледзтва няма падставаў: "Мы лічым, што двух месяцаў, якія мінулі, было цалкам дастаткова для прывядзеньня ўсёй сьледчай працы. А калі нешта яшчэ не высьветлена, то неабавязкова працягваць утрыманьне пад вартай. Дастаткова працягваць расьсьледаваньне, а іх адпусьціць. Бо гэтыя асобы не ўяўляюць сацыяльнай небясьпекі", -- заявила адвакатка «Радыё Свабода».

Нагадваем, што з 21 лютага Мікалая Астрэйку ўтрымліваюць у турме КДБ "амерыканка". Разам з ім былі затрыманыя актывісты "Партнёрства" Цімафей Дранчук, Аляксандр Шалайка і Эніра Браніцкая. 16 сакавіка быў арыштаваны Дзяніс Нібійка, справу якога таксама далучылі да справы актывістаў "Партнёрства". Усіх маладых людзей абвінавачваюць ў дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Ад сваякоў і адвакатаў арыштаваных вядома, што з іх удзелам за два месяцы праведзена ўсяго некалькі допытаў. Ці не вынікае з гэтага, што сьледзтва зайшло ў тупік? Сьледчы гарадзкой пракуратуры Сяргей Грахоўскі, які вядзе справу "Партнёрства", не патлумачыў прычыны падаўжэньня расьсьледаваньня. Ён параіў зьвярнуцца па камэнтар ў прэсавую службу пракуратуры Менска. Аднак яе кіраўнік Алег Агафонаў таксама адмовіўся размаўляць пра справу "Партнёрства".

Між тым, паводле жонкі Мікалая Астрэйкі Паліны, сьледчы ёй сказаў, што справа неўзабаве патрапіць у суд. Пры гэтым Паліне адмаўляюць у спатканьні з мужам, у шлюбе з якім яна пасьпела пражыць усяго тры дні. У спатканьнях адмаўляюць усім сваякам арыштаваных паводле справы "Партнёрства". Аднаго разу дазволілі сустрэцца з жонкай толькі Цімафею Дранчуку, у якога ў сакавіку нарадзіўся сын.

Маці Эніры Браніцкай Віялета непакоіцца з нагоды псіхалагічнага стану дачкі пасьля таго, як замест вызваленьня яна даведалася пра працяг сьледзтва яшчэ на два месяцы.

Адвакаты іншых актывістаў "Партнёрства" таксама прыкладаюць намаганьні, каб дамагчыся зьмены меры стрыманьня для сваіх падабаронных. У прыватнасьці, яны зьвярнуліся са скаргай у пракуратуру, паведаміла «Радыё Свабода».

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: