Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аднаго пляменніка Аляксандра Казуліна звольнілі з працы, другога -- размяркоўваюць у Хойнікі 13:40, 25/04/2006
Аляксей Казулін, пляменнік былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, быў звольнены з працы ахоўнікам адразу ж пасля таго, як выйшаў пасля 10-суткавага арышту. Іншы пляменнік Аляксандра Казуліна, таксама Аляксандр, які вучыцца на пятым курсе юрыдычнага факультэту Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта, атрымаў размеркаванне ў Хойнікі ці Брагін.
На папярэднім размеркаванні яму прапанавалі знайсці самастойна іншае месца для навучання, аднак у МУС, дзе ён знайшоў такое месца, яму праз дзень адмовілі. Канчатковае рашэнне аб размеркаванні Аляксандра Казуліна чакаецца гэтымі днямі, паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 у Камітэце ў абарону рэпрэсаваных .