Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Пакаваньне» на Вялікдзень
11:06, 25/04/2006, П. Скабічэўскі, спецыяльна для сайту Хартыі’97

На Кастрычніцкай плошчы адбыўся чарговы флэш-моб. У знак салідарнасьці ўдзельнікі акцыі ў 18.00 прыйшлі на месца зьнесенага намётавага гарадку, прыселі, дакрануліся рукамі да зямлі – і прасядзелі так некалькі хвілінаў, а пасьля разышліся. Але ж супрацоўнікам спэцслужбаў таксама трэба праводзіць свае “мерапрыемствы”, каб паказаць у наступны раз, хто ў доме гаспадар. Спакойна дамоў дайшлі ня ўсе моббэры. Частка іх правяла некалькі гадзінаў галоўнага праваслаўнага сьвята ў АМАПаўскім ПАЗіку і ў адзьдзяленьнях міліцыі.

Зь сябруком ішлі на плошчу – паглядзець на флэш-моб ды й проста прагуляцца, надвор’е спрыяла. Але прыгоды пачаліся ўжо каля экрану. Пабачыўшы значок “За свабоду”, да нас падыходзяць двое ў цывільным з навушнікам а-ля сэк’юрыты кожны. Моўчкі зрываюць значок, на пытаньне “У чым праблема?” адказваюць: “В тебе” і пачынаюць лаяцца словамі, якіе сорамна ўжываць ня толькі на рэлігіёзнае сьвята, але й ва ўсе астатнія дні. “Патриот (выразана цанзурай), пшол на (выразана цанзурай) отсюда”. Разумеем, што найлепшым ходам будзе проста ісьці далей па сваіх справах.

Улічваючы абставіны, дамаўляемся зь сябрам у акцыі ня ўдзельнічаць. Пакідаю яго мэтраў за сорак ад месца галоўнага дзеяньня, сам уключаю фотакамэру й раблю некалькі здымкаў. Удзельнікі, зрабіўшы сваю справу, пачынаюць разыходзіцца. Робім тое ж самае. Але дайсьці нават да “піраміды” нам ня далі яшчэ двое “малодчыкаў”, таксама ў цывільным. “Пройдёмте - милиция”. Пытаюся, навошта. “Для выяснения личности”. Прапаноўваю паказаць пашпарт на месцы, дэманструю пасьведчаньне журналіста – нуль рэакцыі. На просьбу пабачыць дакумэнт міліцыянта спадар рэагуе на зьдзіўленьне адэкватна – працягвае й называе прозьвішча (у дакумэнце не было нават імя, толькі фотаздымак, таму прыйшлося зацікавіцца самаму). Адыходзім да бліжэйшага да музэю ВАВ тарца Палаца рэспублікі – там ужо чакае ПАЗік. Загадваюць забірацца ўнутр.

Заходжу першым – атрымліваю ўдар пад дых, мяне хапаюць за валасы й кідаюць у “салон”. Спрабую сесьці, але кулак у твар прымушае дыслакавацца на падлозе. Сябруку даюць далоньню ў скроню і загадваюць “прызямліцца” каля мяне. Аглядваюся – сядзяць спэцназаўцы ў цывільным і парачка гэбэшнікаў, бліжэй да задняга сядзення разьмясьціліся яшчэ двое “запакаваных”. На тым самым заднім сядзеньні, дзе адпачывалі ад несумненна нялёгкай працы “спэцы”, ляжаць “снарады” – бутэлькі зь півам па паўтары літры. Праз некалькі хвілінаў да нас кідаюць “папаўненьне” – шчэ чатырох маладых спадароў. “Зашчытнікі Ацечаства” “праходзяцца” кулакамі й нагамі па ўсіх затрыманых – “для прафілактыкі” – і паліваюць ня проста нецэнзурнымі словамі, а такім адборным матам, што вушкі паступова скручваюцца ў трубку. Самае ласкавае, што давялося ад іх пачуць, гэта “быдла”. “Мы из-за таких уродов уже три дня без отдыха… (выразана цанзурай)” – зноў удары. “Свободы им тут мало, щас мы вам покажем свободу…(выразана цанзурай)”. “Хлопцы, усе будзе ў парадку” – спрабую хоць як суцешыць іншых затрыманых.

Аўтобус паціху ад’язджае. Зноў шэраг няпрыстойных выразаў і пагрозы. “Ааа, щас мы вас на Окрестина отвезем, там вы попляшете”, “Посадим к самым ярым бандюкам, и всех по разным камерам”, “О, давайте их в спортзал затянем, всю злость выместим?”, “Учитесь, наверное… Все, отучились, гы-гы-гы”, “Обещаем вас даже угостить: каждый по яйцу получит. Дубинкой,” – самыя мягкія й ацанзураныя абяцаньні. Пачынаецца “шмон” – выкладваем усе з карманаў, па першым патрабаваньні выключаем мабільнікі. У меня канфіскуюць флэш-картку з фотакамэры, залазяць у бумажнік і праглядаюць усе візіткі, паперкі з нумарамі тэлефонаў, забіраюць USB-картку. “Прыватызуюць” дакумэнты: пасьведчаньні, пашпарты, студэнцкія білеты, запісваюць усе дадзеныя, празь пінкі даведваюцца месца жыхарства, працы, вучобы. Зноўку абяцаюць “салодкае жыцьце”, загадваюць закласьці рукі за галаву й глядзець у пол, за кожную “пагрэшнасьць” зьбіваюць. “Лучше бы в церковь сходили, а тут еще и родителям проблем добавите” – “турбуюцца” пра нас спэцназаўцы.

Пад’язджаем да нейкага будынку, спыняемся. “РОВД Центрального района г. Минска” – знаёмы надпіс. Перад “высадкай” яшчэ раз абшукваюць. Выкідваюць з ПАЗіку, трымаюць за курткі, “каб ня зьбеглі”. Заводзяць у адно з памяшканьняў будынку, садзяць на лаўку перад таварышам у форме – пэўна, галоўны. Адзін з “папутчыкаў” у цывільным кладзе ўсе дакумэнты й канфіскаваныя рэчы на стол міліцыянту. Той распачынае ўжо знаёмую працэдуру – выпытвае й запісвае пашпартныя дадзеныя, тыя ж месца вучобы ці працы, у непаўналетніх – імя, прозьвішча й дату нараджэньня аднаго з бацькоў. З калідору чуецца улюлюканьне й выразы кшталту “Щас мы им припаяем распитие спиртных напитков – и в приемник”. Міліцыянт тым часам кудысьці тэлефануе, называе лічбу “восем” – колькасьць арыштантаў – і першыя літары прозьвішчаў. Потым кажа мне й шчэ двум спадарам: “Вы – на выход. Свободны.” Пытаюся, ці можна атрымаць назад свае флэш-карткі, прапаноўваю прагледзець усе файлы, таварыш “дае дабро” адразу, без праверкі. Пакуль “вяртаю на Радзіму” свае рэчы, у пакой зыходзіць гэбэшнік – правясьці “разъяснительные работы”. Чую: “Учиться надоело или что? Что вы там забыли? Как это, интересно, ваша свобода ограничивается?” Апошняе пытаньне пра сябе заношу ў разрад рытарычных і хуценька сыходжу.

Астатнія пяцёра дзясятак-другі хвілінаў мелі гонар паслухаць лекцыю й таксама былі адпушчаныя. На вуліцы размаўляю з таварышамі па няшчасьцю. Адзін зь іх, як апынулася, быў схоплены падчас зьнішчэньня намётавага гарадку і адсядзеў дзесяць сутак на Акрэсьціна. Пагутарылі. Дачакаліся яшчэ некалькіх, абмеркавалі сытуацыю й, разьвітаўшыся воклічам “Жыве Беларусь!”, пайшлі кожны па сваіх справах – правясьці рэштку такога няадназначнага ў гэты год сьвята ня так экзатычна, як давялося.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: