Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмсілы ў Гомелі абмяркоўваюць чарнобыльскія праблемы
16:15, 25/04/2006

Аляксандр Мілінкевіч бярэ сёння ўдзел у навукова-практычнай канфэрэнцыі “20 год з Чарнобылем”, якая пачалася ў Гомелі. На канферэнцыі навукоўцы, палітыкі, і грамадскія дзеячы абмяркоўваць праблемы, звязаныя з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Улады адмовілі ўдзельнікам канфэрэнцыі ў арэндзе памяшкання ў палацы культуры, і з гэтай прычыны канфэрэнцыя адбываецца ў прыватным будынку.

Акрамя Аляксандра Мілінкевіча ўдзел у канфэрэнцыі бяруць кіраўнік партыі БНФ Вінцук Вячорка, прафсаюзны лідэр Аляксандр Бухвостаў, прафесар Іван Нікітчанка, былы старшыня камісіі ў чарнобыльскіх пытаннях ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання Віктар Хоміч ды іншыя.

Як адзначыў для “Радыё Свабода” перад пачаткам канфэрэнцыі Аляксандр Мілінкевіч, “кожны год дэмакратычныя сілы праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя чарнобыльскай тэме, і вельмі важна, каб гэта былі не толькі шэсці і мітынгі, але і сустрэчы з навукоўцамі. Вельмі важна аналізаваць сытуацыю, каб папярэдзіць тое, што можа здарыцца ў найбліжэйшы час”.

Сёння на навуковай канфэрэнцыі аналізуецца, да якіх наступстваў вядзе вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў забруджаных зонах, які стан здароўя людзей, псіхалагічныя аспекты і формы міжнароднага супрацоўніцтва.

Планавалася, што сёння ў Гомелі адбудзецца мітынг, прысвечаны 20-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы. Аднак аблвыканкам не даў дазволу абласным арганізацыям Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў Беларускай на правядзенне мітынгу.

Гэтаксама дэмакратычным актывістам было адмоўлена ў арэндзе памяшкання для канфэрэнцыі ў Палацы культуры таварыства глухіх “Віпра”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: