Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Студэнтаў папярэджваюць і выганяюць 13:48, 25/04/2006
Актывістаў Партыі БНФ, студэнтаў гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Яўгена Няткачава і Сьцяпана Сьвідзерскага адміністрацыя ВНУ 12 красавіка папярэдзіла пра магчымасьць адлічэньня. Хлопцы былі затрыманыя ў намётавым мястэчку і асуджаныя на 15 сутак. Пяцікурсьніцы гістфаку Натальлі Лініцкай, якая адседзела 10 сутак за абарону намётаў, у дэканаце сказалі, што разьмяркуюць яе толькі ў вёску, а ня ў Менск, паведамляе «Наша ніва» (nn.by).
14 красавіка з Акадэміі МУС выключылі Марыю Сьвянціцкую, з Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцкай дзейнасьці – Тамару Рудзько.
18 красавіка стала вядома, што адлічылі пяцікурсьніка БНТУ Юрася Меляшкевіча, затрыманага каля намётавага мястэчка й асуджанага на 15 сутак. У той жа дзень стала вядома пра адлічэньне першакурсьніка Акадэміі мастацтваў Аляксандра Пералыгіна.
Трэцякурсьніка Данііла Пажарава з Гомельскага дзяржунівэрсытэту адлічылі 20 красавіка: за абарону намётавага мястэчка ён быў асуджаны на 10 сутак.