Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя ставіць ультыматум арганізатарам «Чарнобыльскага Шляху»
10:41, 25/04/2006

Старшыню арганізацыйнага камітэту для правядзеньня “Чарнобыльскага шляху” Віктару Івашкевічу ў панядзелак у гарадзкім упраўленьні міліцыі паведамілі, што падчас правядзеньня “Чарнобыльскага шляху” забаронена выкарыстоўваць незарэгістраваную сымболіку.

Адразу па завяршэньні гутаркі з кіраўніцтвам менскай міліцыі старшыня арганізацыйнага камітэту для правядзеньня “Чарнобыльскага шляху” Віктар Івашкевіч паведаміў “Свабодзе”:

“Сказалі, што нельга падчас масавых мерапрыемстваў выкарыстоўваць незарэгістраваную сымболіку і падалі зь юрыдычнай камісіі даведку, што на сёньняшні дзень ніякая партыйная сымболіка не зарэгістраваная. Але я сказаў, што БНФ свае сьцягі будзе несьці ў любым выпадку. Мне сказалі, што за гэта я буду адказваць ці папярэджаньнем, ці штрафам, ці 15 суткамі. Я падпісаў”.

Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч паведаміў яшчэ пра адно абмежаваньне. Раней міліцыя абяцала перакрыць дарожны рух падчас шэсьця, аднак цяпер менскія ўлады вызначылі, што ўдзельнікі “Чарнобыльскага шляху” павінны ісьці па ходніках.

Менгарвыканкам дазволіў правесьці шэсьце ад Акадэміі навук па галоўным праспэкце Менску і вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы, якая месьціцца ў парку Дружбы народаў, ля плошчы Бангалор. Першапачаткова пачынаць шэсьце зьбіраліся на Кастрычніцкай плошчы. З гэтым адрасам былі падрыхтаваныя ўлёткі. Але ўлады адмовілі ў просьбе зьбірацца на плошчы.

Мяркуецца, што Аляксандар Мілінкевіч загадзя прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу, дзе патлумачыць сытуацыю і заклікае ўсіх перайсьці да Акадэміі навук і ўжо адтуль кіравацца да Чарнобыльскай капліцы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: