Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд над карэспандэнтам газеты «КоммерсантЪ» працягнецца ў пятніцу
13:34, 26/04/2006

28 красавіка (пятніца) у 9.00 у Ленінскім раённым судзе працягнуцца слуханні адміністратыўнай справы карэспандэнта расійскай газеты “Коммерсантъ”, беларускага грамадзяніна Вадзіма Доўнара. Журналіст і яго адвакат заявілі хадайніцтва запрасіць у суд сведку са свайго боку – маладога чалавека, якога 21 красавіка затрымалі разам з В. Доўнарам. Акрамя гэтага, суддзя палічыла неабходным выклікаць у суд міліцыянтаў, якія складалі рапарт аб затрыманні, бо паміж рапартам і пратаколам ёсць істотныя разыходжанні, паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

У міліцэйскім рапарце сцвярджаецца, што журналіст быў у нецвярозым стане, зневажаў кіраўніка дзяржавы і выкрыкваў антыўрадавыя лозунгі. У пратаколе гаворыцца толькі, што В. Доўнар нібыта нецэнзурна лаяўся.

“Я падазраю, што адзін з ахоўнікаў прэзідэнцкай рэзідэнцыі бачыў мяне на апазіцыйных акцыях і таму звярнуў на нас увагу”, - зазначыў В. Доўнар у гутарцы з прэс-службай ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Ён не выключае таксама, што яго затрымалі якраз таму, што ён – журналіст: у яго спачатку паглядзелі дакументы і, убачыўшы пасведчанне газеты “Коммерсантъ”, выклікалі машыну. З улікам прызначэння суда на 26 красавіка, журналіст не выключае, што міліцыя мела за мэту перашкодзіць працы карэспандэнта расійскага выдання на “Чарнобыльскім шляху”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: