Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гародні «мабілізуюць» нават кіраўнікоў Саюзу палякаў 10:50, 26/04/2006
Яшчэ шэраг асобаў атрымалі позвы ў Гарадзенскі ваенкамат на дзень Чарнобыльскага шляху. Сярод іх адзін зь лідараў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін і сябра Грамады (БСДГ) Эдвард Дмухоўскі. Міліцыя шукае таксама актывістаў Саюзу палякаў Андрэя і Станістава Пачобутаў. А ў Шчучыне Мікола Хільмановіч, сябра БНФ і ініцятыўнай групы Аляксндра Мілінкевіча на выбарах прэзыдэнта, атрымаў позву зьявіцца 26 красавіка ў аддзел прафіляктыкі мясцовай міліцыі да маёра Мікалайчыка для гутаркі “по поводу обстоятельств”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.