Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магілёў: затрыманьні й выклікі ў КДБ за «Чарнобыльскі шлях» 12:19, 26/04/2006
У Магілёве раніцай затрымалі юрысконсульта Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандра Караўлёва. Яго сілай пасадзілі ў машыну, калі ён выходзіў з дому. Дагэтуль невядома, у чым яго вінавацяць, паведамляе “Радыё Свабода”.
Сёньня ж ва ўправу КДБ выклікаюць старшыню Магілёўскай філіі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Галіну Лісіцыну. Супрацоўнікі КДБ цьвердзяць, што спадарыня Лісіцына арганізоўвала выезд магілёўцаў на "Чарнобыльскі шлях" у Менск і такім чынам парушыла закон. Аляксандар Каралёў і Галіна Лісіцына належаць да Партыі працы.