Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віктар Івашкевіч: «Я заклікаю людзей браць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі!» 10:17, 26/04/2006
Старшыню арганізацыйнага камітэту для правядзення “Чарнобыльскага шляху” Віктару Івашкевічу ў панядзелак у гарадскім упраўленні міліцыі паведамілі, што падчас правядзення “Чарнобыльскага шляху” забаронена выкарыстоўваць незарэгістраваную сімволіку, і што за парушэнне Віктар Івашкевіч, як арганізатар, будзе несці адказнасць. Віктар Івашкевіч удакладняе, што папярджанне тычыцца яго асабіста як арганізатара, і ні ў якім разе удзельнікаў акцыі.
“Я падаваў заяўку – я нясу адказнасць. І за ўсё сцягі, якія будуць на “Чарнобыльскім шляху”, таксама буду адказваць асабіста я. Папярэджанне ні ў якім разе не тычыцца удзельнікаў акцыі, якія прыйдуць са сцягамі ці іншай атрыбутыкай. Таму я заклікаю ўсіх, хто збіраецца на акцыю, смела браць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі. Гэта справа гонару!”, -- заявіў Віктар Івашкевіч.
Нагадаем, што мінгарвыканкам дазволіў правесці шэсце ад Акадэміі навук па галоўным праспекце Мінска і вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы, якая месціцца ў парку Дружбы народаў, ля плошчы Бангалор. Аднак распаўсюджаныя загадзя ўлёткі скіроўвалі людзей у 18:00 на Кастрычніцкі пляц, таму Аляксандр Мілінкевіч загадзя туды прыйдзе, каб патлумачыць сітуацыю і закліча ўсіх разам па ходніках перайсці да Акадэміі навук і ўжо адтуль кіравацца да Чарнобыльскай капліцы.