Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня спаўняецца 10 год праваабарончаму цэнтру “Вясна”. Ва ўмавах дыктатуры роля праваабаронцаў значна ўзрастае, абарона правоў чалавека выходзіць на першае месца і патрабуе шмат мужнасьці ад тых, хто займаецца гэтай высакароднай справай. Праваабаронцы “Вясны” заўсёды былі людзьмі вельмі мужнымі, яны паклалі шмат сілаў, каб выратоўваць людзей з турмаў, абараняць іх ў судах, перадаваць харчы і неабходныя рэчы палітвязням у камэры. Шмат людзей у нашай краіне, якія зведалі на сябе моц рэпрэсіяў, гэта добра ведаюць. Хартыя’97 далучаецца да шматлікіх віншаваньняў, якія сёньня атрымоўваюць нашыя калегі. За вашу і нашу свабоду!