Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ідэёлягі вучаць гісторыкаў
15:20, 27/04/2006

Як стала вядома карэспандэнту belngo.info, адміністрацыя Беларускай Дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА) сканфіскавала на катэдры гісторыі і культуралёгіі дапаможнік для студэнтаў–завочнікаў па гісторыі Беларусі, як “неадпаведных дзяржаўнай ідэалёніі”.

Дапаможнік быў выдадзены калектывам аўтараў на сродкі Акадэміі і выраблены ў акадэмічнай друкарні накладам у 500 асобнікаў. Выпуск падобных выданьняў – шараговая падзея для ВНУ, але празь некалькі дзён пасьля таго, як брашура паступіла на катэдру, туды зьявіліся прадстаўнікі рэктарату і забралі з сабой амаль увесь наклад. Выкладчыкам, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дапаможніка і атрымалі так званыя аўтарскія асобнікі, было прапанавана здаць іх дабраахвотна. Двое з аўтараў, Валеры Шчэрбаў і Аляксандар Каданьчык, адмовіліся гэта рабіць, заявіўшы, што па закону аўтарскі асобнік ёсьць уласнасьцю аўтара. У адказ ім прыгразілі прыцягненьнем да крымінальнай адказнасьці за крадзеж дзяржаўнай маемасьці, пасьля чаго абодва выкладчыкі прапанавалі адміністрацыі ВНУ выкупіць свае брашуры па любым кошце.

Пасьля гэтага інцыдэнту прафэсар гісторыі і дацэнт адпаведнай катэдры БДСГА Аляксандр Каданьчык быў выкліканы да прарэктара па выхаваўчай рабоце Аляксандра Чачоткіна, які патрабаваў здаць дапаможнік. Прарэктар таксама заявіў, што падручнік не адпавядае патрабаваньням дзяржаўнай ідэялегіі і выказаў прэтэнзіі да прафэсара, які “не прытрымліваецца ідэялягічных нормаў ў выкладаньні гісторыі”. Аналягічны выклік атрымаў і В.Шчэрбаў.

Дарэчы, Аляксандар Каданьчык, які шмат гадоў узначальвае грамадзкую асьветніцкую ініцыятыву “Далягляд”, а таксама раённае аддзяленьне ТБМ, не ўпершыню падвяргаецца ціску з боку адміныстрацыі БДСГА. У студзені гэтага года яго таксама выклікалі ў рэктарат і патрабавалі выйсьці з ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, пагражаючы датэрміновым скасаваньнем кантракту. Прафэсар, я кому да пэнсіі засталося менш за год, катэгарычна адмовіўся ад такой прапановы.


камэнтароў: 3

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: