Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Кіеве прайшла акцыя салідарнасьці з «Чарнобыльскім шляхам»
10:57, 27/04/2006

Сёньня ў цэнтры Кіева на Міхайлаўскай плошчы адбылася акцыя салідарнасьці з удзельнікамі менскага "Чарнобыльскага шляху". У акцыі ўдзельнічалі каля двух дзясяткаў чалавек. Пачалася яна са своеасаблівага паўтору акцыі салідарнасьці 16 красавіка: маладыя людзі селі на зямлю ля помніка ахвярам галадамору і разгарнулі ўкраінскія газэты, у якіх былі замазаныя чорным маркерам цэлыя абзацы. Мінакам яны казалі, што менавіта так выглядае свабода слова ў Беларусі.

Калі пачало цямнець, удзельнікі акцыі запалілі сьвечкі салідарнасьці. Адзін з арганізатараў акцыі Аляксандар Алфёраў сьцьвярджае: асноўнай мэтай было паказаць, што Чарнобыль – гэта ня толькі ўкраінская, але і беларуская праблема. Акрамя таго, беларускія ўлады дагэтуль ня вызналі сапраўдных памераў чарнобыльскае катастрофы.

"Калі ўвесь цывілізаваны сьвет памятае пра чарнобыльскую катастрофу як пра агульначалавечую бяду, апошні генацыд у Савецкім Саюзе, калі яе вызнаюць ува ўсім сьвеце, у Беларусі наступствы Чарнобылю дагэтуль не прызнаныя. Людзям ня кажуць усёй праўды, селяць іх на забрудненых тэрыторыях. Сёньня ў Менску адбываецца “Чарнобыльскі шлях” і зь ім салідарнае мноства людзей, тут, у Кіеве, у Эўропе, ува ўсім сьвеце", -- сказаў украінскі актывіст “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: