Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Богдан Кліх: «Эўропа павінна рашуча адрэагаваць на арышты апазыцыянераў» 16:55, 27/04/2006
Кіраўнік дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах Беларусі Богдан Кліх ад імя дэлегацыі распаўсюдзіў афіцыйную заяву, у якой гаворыцца, што дэлегацыя “рашуча асуджае арышты апазыцыйных палітыкаў-арганізатараў Чарнобыльскага шляху”.
“Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня ўсіх арыштаваных і затрыманых. Такія захады ўладаў сьведчаць аб тым, што Беларусь гэта насамрэч апошні дыктатарскі рэжым у Эўропе, які ізалюе краіну ад усяго сьвету. Улады Беларусі павінны панесьці ўсю адказнасьць за гэтыя дзеяньні супраць грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйных лідэраў і іх павінен спаткаць моцны адказ міжнароднай супольнасьці”, – гаворыцца ў заяве, якую цытуе «Радыё Свабода”.
Ад імя дэлегацыі Богдан Кліх зьвярнуўся да Эўрапейскай камісіі з заклікам рашуча адрэагаваць на арышты апазыцыянэраў.