Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уначы з Беларусі дэпартавалі трох украінскіх студэнтаў 12:14, 27/04/2006
Трох затрыманых у часе Чарнобыльскага шляху грамадзянаў Украіны дэпартавалі ўначы на тэрыторыю Ўкраіны. Сярод затрыманых быў непаўнагадовы студэнт. Усе трое зьяўляюцца сябрамі ўкраінскай моладзевай арганізацыі "Студэнцкае брацтва", паведамляе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што некалькі сяброў гэтай арганізацыі ўжо адбывалі пакараньне ў часе выбарчай кампаніі – яны прысутнічалі на сустрэчах А.Мілінкевіча з выбаршчыкамі, пад час якіх і былі затрыманыя.
На Чарнобыльскім шляху было каля дзясятка прадстаўнікоў "Студэнцкага брацтва" – яны трымалі ўкраінскія сьцягі. Гэта прыцягнула ўвагу спэцназаўцаў. Некалькі чалавек з гэтай арганізацыі яшчэ застаюцца ў Менску.