Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Cтаршыня Саюзу пісьменьнікаў звольнены з БДУ
18:00, 27/04/2006

Кіраўніка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча звольнілі з пасады дацэнта на філялягічным факультэце Белдзяржунівэрсытэту. Пагроза звальненьня над Пашкевічам вісела даўно, яшчэ з таго часу, як ён актыўна заангажаваўся ў палітычную кампанію А.Казуліна, паведамляе “Наша Ніва” (www. nn.by) .

На факультэце, як кажа Пашкевіч, вакол яго пачала штучна стварацца нэгатыўная атмасфэра. Каб не працягваць гістэрыі, кіраўнік СБП прапанаваў «мірнае пагадненьне»: ён напісаў заяву на звальненьне «па ўзгадненьні бакоў» (бо працуе на кантракце), але не праставіў даты. У кіраўніцтва філфаку ён папрасіў магчымасьці дачытаць да канца навучальнага году курсы, якія вядзе ў студэнтаў, а зь верасьня 2006 г. меўся сысьці.

Аднак 17 красавіка Пашкевіча выклікалі ў аддзел кадраў БДУ і прапанавалі прыкласьці подпіс пад загадам пра звальненьне і забраць працоўную кніжку. На заўвагу Пашкевіча, што заява не аформленая належным чынам і ніякага «ўзгадненьня бакоў» не было, кадравічка толькі сьцепанула плячыма.

Куды цяпер падавацца на працу, Алесь яшчэ ня ведае. Кажа, што падумаць пра гэта не пасьпеў, бо ўвесь час забірае падрыхтоўка да судовага працэсу: Мін’юст зьбіраецца ліквідаваць найстарэйшы творчы саюз Беларусі. (Пачатак працэсу – 28 красавіка а 10.00 ў Вярхоўным судзе.) Аднак здавацца Пашкевіч не зьбіраецца і разглядае магчымасьць суду супраць БДУ за незаконнае звальненьне.


Фота Юліі Дарашкевіч

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: