Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэр «Маладога фронту» арыштаваны на 14 сутак 11:58, 28/04/2006
Судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Аляксандар Карпінчык арыштаваў сустаршыню "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча на 14 сутак. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ва ўдзеле ў несанкцыяваным мітынгу і шэсьці 26 красавіка, паведамляе “Радыё Свабода”.
Ахова суду не пускала журналістаў і паплечнікаў Зьмітра ў залю, дзе адбывалася паседжаньне.
Зьміцер Дашкевіч у судзе заявіў, што ўдзельнічаў у дазволенай уладамі акцыі і заклікаў удзельнікаў прайсьці да капліцы.
Пасьля абвяшчэньня прысуду Зьміцер Дашкевіч сказаў, што гэта ня першы арышт у ягоным жыцьці, і гэта не запалохае яго, і ніяк не паўплывае на рашучасьць "Маладога фронту" ўдзельнічаць у вясновых акцыях апазыцыі.
Нагадаем, з аналягічнымі абвінавачваньнямі ўчора былі арыштаваныя на 14 і 15 сутак лідэры беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Аляксандр Бухвостаў.