Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Са сьцягам супраць сыстэмы
10:49, 03/05/2006

1 траўня ў Сьветлагорску грамадзкая актывістка Натальля Бордак выйшла на Цэнтральную плошчу з пратэстам супраць кантрактнай сыстэмы найму на працу.Перад будынкам раённага выканаўчага камітэту Н. Бордак, на плечы якой быў накінуты бел-чырвона-белы сьцяг, разгарнула транспарант “Работу – ахвярам сыстэмы!”. Гэта прыцягнула ўвагу людзей на плошчы, а таксама прадстаўнікоў улады, якія дзяжурылі ў выканкаме, паведамляе www.belngo.info.

Праз колькі хвілінаў з аддзелу міліцыі, які месьціцца на гэтай жа плошчы, да Н. Бордак падыйшлі двое міліцыянтаў. Яны спыталі, чаму яна тут стаіць, затэлефанавалі свайму начальству і сказалі жанчыне, што праблему з працай трэба вырашаць праз цэнтар занятасьці. На гэта Натальля адказала, што яе пазбавілі працы ў сувязі з удзелам у выбарчай кампаніі, пасьля чаго знайсьці новае працоўнае месца вельмі складана. Жанчына ўзгадала, што Ул.Кукар – супрацоўнік выканкаму, які перасьледваў яе за грамадзкую дзейнасьць – раіў ёй шукаць працу “у якой-небудзь свабоднай краіне”. “Асэнсоўваючы” словы Натальлі, адзін з міліцыянтаў мімаходзь заўважыў: “Свабодная краіна – гэта Амэрыка…” Затым міліцыянты сышлі.

Н. Бордак, якая зьяўляецца сакратаром мясцовай рады ТБМ, уваходзіла ў ініцыятыўную групу па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты А. Мілінкевіча, зьбірала за яго подпісы і ўдзельнічала ў агітацыі. У сувязі з гэтым яна была звольненая зь мясцовага Цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня, дзе працавала псыхолягам. Да таго ж, яна была пакараная штрафам за тое, што ў час агітацыі на вуліцы пляншэт з партрэтам А. Мілінкевіча стаяў “у непрызначаным месцы”. Але актывістка ня лічыць сябе вінаватай і адмаўляецца выплочваць штраф.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Печать фотографий в фотолаборатории Expertphotolab
Дыхательная система