Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Флэш-моб каля турмы на Акрэсьціна (фота) 10:45, 03/05/2006
Актывісты "Маладога Фронту" правялі флэш-моб каля турмы на Акрэсьціна. Яны апранулі чырвоныя майкі зь літарамі, якія складаліся ў надпіс: “За што?” і пастаялі некалькі хвілінаў, заклаўшы рукі за галавой, уздоўж плоту турмы, тварам да сьцяны.
Юнакі не сталі чакаць, пакуль выклікаюць міліцыю і хутка разышліся, паведаміла “Радыё Свабода”.
Нагадаем, цяпер за кратамі ў турме на Акрэсьціна знаходзяцца лідэры дэмакратычнай апазыцыі – Аляксандар Мілінкевіч, Сяргей Калякін, Аляксандар Бухвостаў, Вінцук Вячорка і Зьміцер Дашкевіч.