|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Колькі каштуе разгон маніфестацыі? 12:34, 03/05/2006 Даведацца з афіцыйных крыніц, колькі каштуе спецназаўская амуніцыя, амаль немагчыма. Таму мы знайшлі чалавека, які нядаўна вярнуўся з-за мяжы, дзе служыў у Французскім легіёне. Да гэтага ён праходзіў тэрміновую службу ў спецназе пад кіраўніцтвам палкоўніка Паўлічэнкі. На ўмовах ананімнасці Аляксандр пагадзіўся распавесці пра кошты на спецамуніцыю. – Расцэнкі і там, і тут падобныя, – распавядае Аляксандр. – Шлёмы і абарона – копія французскай. У Францыі спецсродкі можна вольна набыць у краме. У войску, вядома, усю амуніцыю прадаюць без крамнай нацэнкі. Калі ўлічыць гэтыя фактары, лічбы ў перакладзе на даляры аторымаюцца такія. Элемент амуніцыі / Прыкладны кошт (у далярах ЗША) Шлём (з тытанавай устаўкай) 300 Шчыт 200 Гумовы дручок (з апорай) 20 Форма (новага тыпу) 100 Боты 20 Абарона (на корпус, галёнкі, калені) 150 Усяго 790 У разгоне маніфестацыі на Дзень Волі прынялі ўдзел каля 2000 спецназаўцаў. Напэўна, столькі ж накіроўваліся у цэнтр горада на "Чарнобыльскі шлях". А гэта больш за мільён даляраў дзяржаўных сродкаў, сабраных з нашых падаткаў. Источник: www.bulletinonline.org
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|