Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны ўдзельнік першатравеньскай акцыі 11:26, 04/05/2006
Суд вынес рашэньне аб адміністратыўным арышце навучэнца радыётэхнічнага коледжу Мікіты Чумілава, які быў затрыманы 1 траўня ў Менску падчас акцыі салідарнасці за плакат "Свабоду Мілінкевічу!". Аб гэтым праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведамілі сябры Мікіты Чумілава.
Дзяжурны сьпецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсьціна адказаў па тэлефоне, што да іх на самой справе паступіў Мікіта Чумілаў, але паведаміць на колькі сутак адмовіўся.