Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Артур Фінькевіч: «У нашай краіне не засталося іншых магчымасцьцяў выказаць свае меркаваньні...»
14:05, 04/05/2006

У судзе Першамайскага раёну Менску праходзіць судовы разгляд крымінальнай справы маладзёвага лідэра Артура Фінькевіча, якога абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч.3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасьці). Па апошнім артыкуле Артуру пагражае пазбаўленне волі ад 7 да 12 гадоў. Агульная сума нанянесення матэрыяльнай шкоды прд’яўленая Фінькевічу - 35 мільенаў 196 тысяч 970 рублёў.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, у судовым працэсе станшынствуе судзьдзя Вікторыя Зайцава пры удзеле адваката Аляксандра Галіева і пракурора Ірыны Вахновіч. Да перапынку былі дапытаныя абвінавачаны Артур Фінькевіч, сьведка Аляксей Янушэўскі, які быў разам з Артурам падчас затрыманьня, а таксама прадстаўнікі грамадзянскіх зыскоўцаў - ЖРЭУ Савецкага раёну, Менсктрансу і заводу шасьцярон.

Артур Фінькевіч прызнаў, што большасьць эпізодаў на нанясеньні графіці (“Дастаў” і “Мы хочам новага”) нанесеныя на будынкі і агароджы па вуліцах Гікала, Казлова, Залатая Горка, Платована, Баранічнай і Пятруся Броўкі нанесеныя ім. Пры гэтым ён адзначыў, што рабіў надпісы падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, і ў яго проста не было іншых магчымасьцяў выказаць свае погляды і меркаваньні. Артур сказаў, што менавіта гэта і было мэтай ягоных дзеяньняў, а не нанясеньне шкоды будынкам і маёмасьці.

Да судовага паседжаньня падрыхтаванай аказалася толькі прадстаўнік ЖРЭУ Савецкага раёну, якая прадставіла акты на выкананьне работ па рамонту будынкаў, а таксама сьмету на нанесеную шкоду на суму 604 тысячы рублёў. Падобныя дакументы адсутнічалі ў іншых прадстаўнікоў. Паказальна, што прадстаўляць інтарэсы заводу шасьцярон па матэрыяльных прэтэнзіях прыйшоў намесьнік генеральнага дырэктара па ідэалогіі Кульмановіч, які сказаў, што хоча выказаць сваё меркаваньне па дадзенай справе. На гэта суцдзьдзя Зайцава сказала, што ягонае меркаваньне можа каштаваць Фінькевічу ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі і запатрабавала прадставіць дакументы, якія абгрунтоўваюць шматмільёныыя матэрыяльныя прэтэнзіі прадпрыемства.

Суд над Артурам Фінькевічам абвясьціў пепрапынак да 14 гадзінаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: