Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Брытанскі міністар: Мы павінны выказаць падтрымку тым, хто стаяў на плошчы ў Менску 13:36, 04/05/2006
4 траўня ў Вільні пачалася канфэрэнцыя “Агульнае бачаньне агульнага суседзтва” з удзелам новых сяброў Эўразьвязу і NАTO, а таксама іншых краінаў рэгіёну Чорнага мора, Балтыі і Ўсходняй Эўропы, якія хочуць далучыцца да гэтых арганізацыяў. У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць прэзыдэнты Літвы, Польшчы, Баўгарыі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Румыніі, Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні і кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна. На канфэрэнцыі ўздымаецца і пытаньне Беларусі.
Як паведамляе «Радыё Свабода», Дуглас Александэр, міністар Вялікай Брытаніі ў справах Эўропы сказаў:
"Сымбалічна, што гэтая канфэрэнція арганізаваная у 200 кілямэтрах ад Менску. Мы павінны асудзіць Лукашэнку, паколкі ён не разьвівае дэмакратыю. Мы павінны вітаць беларускую апазыцыю і выказаць сваю падтрымку тым, хто стаяў на менскай плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў."