Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сьвет салідарны зь беларускай моладзьдзю, якая змагаецца за зьмены
12:17, 04/05/2006

3 траўня прадстаўнікі 15 краінаў Балтыйска-Чарнаморскага рэгіёну на моладзевым форуме Віленскай канфэрэнцыі-2006 прынялі рэзалюцыю, у якой гаворыцца: “Людзі Беларусі не павінны быць пакінутыя ў адзіноце”. Віленская канфэрэнцыя-2006 прысьвечаная тэме “Агульнае бачаньне агульнага суседзтва”, якую гэтымі днямі ў Вільні абмяркоўваюць моладзь, інтэлігенцыя, прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў з 15 краінаў, у тым ліку і зь Беларусі, а таксама кіраўнікі 9 эўрапейскіх краінаў і прадстаўнікі ўрадаў 20 краінаў сьвету, паведамляе “Радыё Свабода”.

У рэзалюцыі абвяшчаецца заснаваньне сталага форуму моладзі новай эўрапейскай дэмакратыі, які будзе “аб`ядноўваць моладзь з краінаў супольнасьці дэмакратычнага выбару і іх сяброў зь міжнароднай супольнасьці”. Сэнс гэтага форуму мае быць у канкрэтных дзеяньнях дзеля ўзмацненьня міжнародных дэмакратычных сілаў.

Рэзалюцыя – вынік дыскусіяў моладзі зь 15 краінаў Балтыйскага і Чарнаморскага рэгіёнаў. Яе падпісалі і трое ўдзельнікаў зь Беларусі – Алеся Цябус, Аляксей Наркевіч і Лізавета Жэганіна.

У рэзалюцыі моладзь з 15 краінаў заяўляе: “Заклапочаныя цяперашнім становішчам у аўтарытарнай Беларусі, мы выказваем салідарнасьць з моладзьдзю, якая змагаецца за мірную зьмену рэжыму і вызваленьне ад уціску, і заклікаем міжнародную супольнасьць шукаць сродкі спыніць перасьлед за палітычныя перакананьні, падтрымаць грамадзянскую супольнасьць і парупіцца, каб парушэньні правоў чалавека не засталіся без увагі”.

Моладзевы форум распачаў працу Віленскай канфэрэнцыі-2006, у рамках якой дзейнічаюць таксама форум недзяржаўных арганізацыяў, форум інтэлектуалаў і форум кіраўнікоў дзяржаваў з удзелам прэзыдэнтаў 9 эўрапейскіх краінаў і прадстаўнікоў высокага рангу з 20 дзяржаваў, а таксама кіраўніка замежнай палітыкі ў Эўразьвязе Хаўера Саляны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: