Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 56 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жанна Літвіна: «Выказванні дзяржаўных чыноўнікаў часам даходзяць да абсурду»
10:56, 05/05/2006

"У нашай краіне, дзе няма традыцыі свабоды слова, выказванні дзяржаўных чыноўнікаў адносна ролі і месца прэсы часам даходзяць да абсурду", - так пракаментавала старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна выступленне намесніка дзяржсакратара Савету бяспекі Беларусі Юрыя Крывашэева. 4 траўня на Беларускім інфармацыйным форуме ён заявіў, што "СМІ могуць і павінныя стаць інструментам інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння, нейтралізацыі і нават падаўлення спробаў супрацьпраўных дзеянняў яшчэ да іх праяўлення". Напярэдадні сваім бачаннем ролі прэсы ў жыцці грамадства падзяліўся таксама старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец. "Трэба здолець зразумець логіку ўладаў і суаднесці яе з логікай абставінаў жыцця. Гэта і ёсць задача прэсы", - лічыць ён.

"У нас у краіне ідзе пастаяннае навязванне бачання месца і ролі СМІ ў грамадстве з боку высокіх дзяржаўных кіраўнікоў, чыноўнікаў ад прэсы і г.д. Усе гэтыя выказванні ў чарговы раз пацвярджаюць, што прафесія журналіста ў Беларусі губляе нармальныя абрысы, і яе ўсё больш напаўняюць чужым зместам...

На жаль, гэтыя святочныя для прэсы дні не сталі нагодай для дыскусіі, якая даўно наспела ў журналісцкім асяродку, адносна нашай ролі ў грамадстве. Учорашні дзень прайшоў пад лозунгам інтэгравання ў сусветную інфармацыйную прастору. Але мы не можам ў яе інтэгравацца, бо ў нашым грамадстве няма свабоднага абарачэння інфармацыі: нам трэба парушыць манаполію выканаўчай улады на інфармацыю ўнутры краіны, а потым ужо марыць пра інтэграцыю ў міжнародную супольнасць, якая функцыянуе па іншых законах, пра якія шмат хто з маіх калегаў нават не падазрае...

Ва ўсім свеце хрэстаматыйнай лічыцца ісціна: улада праз прэсу трымае адказнасць за кожны свой крок. А нам кажуць, што журналіст павінен "спасцігаць яе логіку"... У Польшчы чыноўнік не мае права нават першым пакласці слухаўку, калі размаўляе з журналістам; у нас жа адмовы ў інфармацыі з боку чыноўнікаў усіх узроўняў сталі нормай. І мала хто ўзгадвае, што арт. 198 КК РБ прадугледжвае крымінальную адказнасць за стварэнне перашкодаў дзейнасці і замах на правы і законныя інтарэсы журналіста.

Мы павінны дакладна правесці тую мяжу, дзе сканчаюцца паўнамоцтвы чыноўніка і пачынаюцца правы журналіста. Інакш нашу прафесію канчаткова загоняць у "сферу абслугоўвання", і яна зусім страціць сваё канстытуцыйнае прызначэнне - збіраць і распаўсюджваць поўную, праўдзівую і своечасовую інфармацыю",
- зазначыла Жанна Літвіна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: