Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэс-сакратар Мілінкевіча змог выехаць у Польшчу 11:01, 05/05/2006
Прэсаваму сакратару лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча Паўлу Мажэйку ўдалося выехаць зь Беларусі ў Польшчу.
Учора ўвечары беларускія памежнікі спачатку адмаўляліся выпусьціць яго з краіны, але на другі раз, пасьля больш ўважлівага кантролю дакумэнтаў і рэчаў Мажэйку, які накіроўваўся ў Варшаву, каб узяць удзел у праграме польскага грамадзкага тэлебачаньня “Беларусь, Беларусь” дазволілі перасячы мяжу.
Павал Мажэйка пракамэнтаваў: “Нічога асаблівага не здарылася. Яны мяне затрымалі як бы на ўсякі выпадак, хіба. Потым кажуць, маўляў, ты сам напэўна ня хочаш выехаць, але мы зробім усё, каб ты выехаў – і нарэшце прапусьцілі. Хіба зразумелі, што самі зь нічога зрабілі розгалас”.