Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 56 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дапамог Мілінкевічу – страціў працу?
12:00, 05/05/2006

5 мая ў судзе Савецкага раёна г.Мiнска будзе разглядацца справа па скарзе вядучага спецыялiста Уладзiмiра Грыдзiна супраць фiлiяла № 520 ААБ “Беларусбанк” аб незаконным звальненнi з працы.

— Падзеi адбывалiся восьмага сакавiка, — успамiнае Уладзiмiр ГРЫДЗIН ў інтэрв’ю “Народнай Волі”. — На той час кандыдат у прэзiдэнты Аляксандр Мiлiнкевiч сустракаўся ў Мiнску са сваiмi выбаршчыкамi каля кiнатэатра “Бярэсце”, мяне папрасiлi паднесцi гукаўзмацняльную апаратуру. Пасля сустрэчы гэтую ж апаратуру пагрузiлi ў машыну, а мяне вырашылi падвезцi дадому, бо гэта было па дарозе. Каля унiверсама “Брэст” нас спынiлi супрацоўнiкi ДАI i нейкiя людзi ў цывiльным. Адвезлi ў Фрунзенскi РУУС, дзе пратрымалi каля трох гадзiн. Аформiлi пратакол, знялi адбiткi пальцаў, на вiдэакамеру...

Дарэчы, пратаколы былi складзены мiлiцыянерамi ўжо загадзя i для ўсiх затрыманых былi аднолькавыя. Мне прад`явiлi абвiнавачанне ў тым, што прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мiтынгу (хоць, паўтаруся, гэта была сустрэча кандыдата ў прэзiдэнты з выбаршчыкамi), выкрыкваў лозунгi, а таксама заклiкаў народ выйсцi на Кастрычнiцкую плошчу 19 сакавiка.

Склалi пратакол, адвезлi ў спецпрыёмнiк-размеркавальнiк на Акрэсцiна, на наступны дзень у судзе Маскоўскага раёна быў суд i мне далi 15 сутак адмiнiстрацыйнага арышту. Адсядзеў, выходжу на працу i тут мне кажуць, што мяне ўжо звольнiлi... Кiраўнiцтва мне нiчога не сказала, аднак хлопцы са службы бяспекi банка паведамiлi, што загад аб звальненнi прыйшоў аж з галаўнога офiса “Беларусбанка”. А звольнiлi як быццам за прагулы. Мiж тым у Працоўным кодэксе ёсць тлумачэнне, дзе гаворыцца аб тым, што адмiнiстрацыйны арышт не з`яўляецца прагулам. Таму я i падаў iск у суд — губляць мне няма чаго.

Па словах Уладзiмiра Грыдзiна, ён верыць у тое, што выйграе суд, бо для яго звальнення ў кiраўнiцтва банка не было абсалютна анiякiх падстаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: